25 снежня 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель для вывазу расейскіх войскаў з Сірыі затануў

53
Карабель для вывазу расейскіх войскаў з Сірыі затануў

Двое з шаснаццаці маракоў прапалі без вестак.

Расейскі сухагруз «Урса Маёр» затануў у Міжземным моры паміж гішпанскім горадам Агілас і алжырскім Аранам, паведамляе гішпанскае выданне La Verdad са спасылкай на крыніцы і «Медыязона» са спасылкай на радыёпраграму выратавальнай службы Гішпаніі ў ноч на аўторак, 24 снежня», - піша «Немецкая волна».

Са звестак СМІ, 14 маракоў з 16, якія знаходзяцца на борце, былі дастаўленыя ў порт Картахены. Яшчэ двое дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак.

Са звестак крыніц La Verdad, а 12.30 23 снежня судна ўвайшло ў нахіл пасля таго, як на ім «адбыўся выбух рухавікоў». Кіраванне выратавальнай аперацыяй на сябе ўзяў расейскі вайсковы карабель, а таксама некалькі суднаў, якія былі ў тым жа раёне. Пазней да іх далучыўся патрульны катар ВМФ Гішпаніі.

Афіцыйна сухагруз «Урса Маёр» накіроўваўся з Санкт-Пецярбурга ва Уладзівасток і павінна было прыбыць туды 22 студзеня 2025 года. Туды, са звестак кампаніі «Абаранлагістыка», яно павінна было даставіць партовыя краны вагой 380 тон кожны.

Аднак «Медыязона» са спасылкай на OSINT-аналітыкаў пісала, што сухагрузы «Спарта» і «Урса Маёр», якія ўвайшлі ў Міжземнае мора ў суправаджэнні трох ваенных вялікіх дэсантных караблёў, доўгі час перавозілі грузы «Сірыйскага экспрэса» - маршруту, які выкарыстоўваўся для забеспячэння расейскіх войскаў у Сірыі. Са слоў экспэртаў, усе пяць суднаў маглі быць прызначаныя для эвакуацыі вайсковых баз РФ у Тартусе і Хмейміме.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках