У Беларусі падаражэе піва
17- 24.12.2024, 11:38
- 6,764
З 1 студзеня.
Півавары Беларусі і Расеі папярэдзілі аб падаражанні іх прадукцыі, паведамляе Office Life.
Беларуская кампанія "Крыніца-Трэйд", а таксама расейскія AB InBev Efes і Medovarus адправілі ў раздробныя сеткі Расеі ліст, у якім гаварылася аб падвышэнні цэн.
Кошт пералічаць з 1 студзеня 2025 года.
Рэтэйлеры заявілі, што півавары плануюць падвысіць адпускныя кошты на 9-10%. Гэта ўжо зрабіў холдынг “Аб'яднаныя бровары” (былы Heineken). Ён выпускае піва наступных брэндаў "Тры мядзведзі", "Паляванне", "Жыгулеўскае 1978" і "Бачкароў", якое прадаецца і ў Беларусі.
Вытворцы адзначаюць, што падаражанне адбудзецца толькі ў межах інфляцыі.
Як удакладнілі ў кампаніі AB InBev Efes (брэнды "Клінскае" і Abbe), рост цэнт таксама звязаны з тым, што з 1 студзеня 2025 года павышаюцца акцызы. У дадатак да ўсяго падаражэла сыравіна, што таксама павялічыла сабекошт піва.