У Архангельску згарэў офіс «Адзінай Расеі»
1- 24.12.2024, 12:25
- 2,554
Памяшканне маглі падпаліць.
У Архангельску ў ноч на 24 снежня здарыўся пажар у офісе «Адзінай Расеі». Аб гэтым паведамілі ў рэгіянальным аддзяленні партыі. Інфармацыю пацвердзілі ў МНС, паведамляе «Север.Реалии».
У партыі заявілі, што падчас пажару ніхто з жыльцоў дома, дзе знаходзіцца офіс, не пацярпеў. Пажарныя хутка справіліся з агнём.
Са звестак МНС, офіс загарэўся а трэцяй гадзіны ночы. У выніку пашкоджаная мэбля, закураныя сцены, столь і калідор.
Архангельскі актывіст «Адзінай Расеі» Уладзіслаў Жгулёў напісаў на сваёй старонцы ва «ВКонтакте», што офіс падпалілі. Паводле ягоных слоў, у памяшканне кінулі бутэльку з запальнай сумессю. На допіс актывіста звярнулі ўвагу 29.ру.
Са слоў Жгулёва, у выніку пажару згарэла частка «гуманітарнай дапамогі», якую партыя рыхтавала для адпраўкі ў зону баявых дзеянняў ва Украіне.
Афіцыйна інфармацыю аб кінутай запальнай сумесі не паведамляюць ні ў паліцыі, ні ў МНС.