25 снежня 2024, Серада, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаюць памяшканні першай прыватнай сеткі аптэк у Беларусі

4
У Менску прадаюць памяшканні першай прыватнай сеткі аптэк у Беларусі

Кампанія ў пачатку 1990-х стала першым прыватным пастаўшчыком замежных лекаў.

У канцы студзеня пройдуць таргі для двух памяшканняў у цэнтры Менска. Абодва належаць кампаніі "Белфарм", якая стварыла першую прыватную сетку аптэк у Беларусі, і прадаюцца за пазыкі. Інфармацыя аб аўкцыёнах з'явілася на сайце “БелЮрЗабеспячэння”, піша “Салiдарнасць”.

Памяшканні знаходзяцца на першым паверсе ў дамах па вуліцы Багдановіча, 25 і 27 (каля Вялікага тэатра Беларусі) - гэтыя будынкі, дарэчы, адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, што накладвае на пакупнікоў асаблівыя абавязацельствы пры рамонце і рэканструкцыі.

Што тычыцца "Белфарма" — гэтая кампанія ў пачатку 1990-х стала першым прыватным пастаўшчыком замежных лекаў у Беларусь, а таксама заснавала першую ў нашай краіне прыватную аптэчную сетку. Яе стварыў бізнэсовец Андрэй Шчаброў супольна з партнёрамі. Ужо ў 1992 годзе першая камерцыйная аптэка (і, дарэчы, першая валютная аптэка на постсавецкай прасторы) пачала працаваць на плошчы Якуба Коласа. Апроч лекаў, у ёй прадавалі таксама касметычныя сродкі ад Henkel і Schwarzkopf.

Доўгі час "Белфарм" быў адзінай прыватнай структурай, якая мела генеральную ліцэнзію на імпарт медыкаментаў. Праз дзесяцігоддзе ён стаў адным з наймацнейшых гульцоў на рынку, удзельнічаў у праграме ААН у абмене прадуктаў харчавання і лекаў на нафту з Ірака, а ў 2010 годзе аптэкі прыватнай сеткі ў колькасці пунктаў продажаў саступалі толькі дзяржаўнай "Фармацыі".

Зрэшты, паступова піянераў фармрынку сталі выцясняць іншыя фармацэўтычныя дыстрыб'ютары, і ўжо да 2020 года сетка не ўваходзіла ў дзясятку лідараў, а да 2022 года вымушана была прадаць большую частку сваіх аптэк сетцы "Выспа Здароўя".

У сваю чаргу, гэты бізнэс, які належаў групе кампаній "Ромакс" пад кіраваннем Віктара Рамука, таксама сутыкнуўся з цяжкасцямі – і за апошні год усе юрыдычныя асобы, якія кіравалі сеткай аптэк "Выспа здароўя", спынілі дзейнасць у выніку рэарганізацыі. Пры гэтым усе аптэкі сеткі не працуюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках