Аляксей Коласаў адзначыўся эфектным выратаваннем у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ
1- 24.12.2024, 15:39
- 1,650
Беларускі галкіпер "Філадэльфіі" адбіў 6 з 7 кідкоў.
"Філадэльфія" ў гасцях саступіла "Пітсбургу" - 3:7 (1:4, 1:2, 0:2) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, піша hockey.by.
Беларускі галкіпер "Філадэльфіі" Аляксей Коласаў у пачатку трэцяга перыяду замяніў Самуэля Эрсана, які прапусціў 5 шайбаў пасля 14 кідкоў. Коласаў правёў на лёдзе 18:22 і адбіў 6 з 7 кідкоў (85.7%). Адзіную шайбу Аляксей прапусціў за 11 секунд да фінальнай сірэны.
У 12 матчах цяперашняга чэмпіянату НХЛ Коласаў атрымаў 4 перамогі і адбіў 87.8% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 3.34.
Таксама беларус вызначыўся класным выратаваннем у матчы.
KOLOSOV. #Flyers pic.twitter.com/snQBTMZB83
— Flyers Nation (@FlyersNation) December 24, 2024