Мая Санду прыняла прысягу прэзідэнткі Малдовы
2- 24.12.2024, 18:48
- 2,518
Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Кішынёве.
У Кішынёве 24 снежня адбылася цырымонія інаўгурацыі Маі Санду на пасаду прэзідэнткі Малдовы.
Пра гэта паведамляеBBC.
«Прымаю мандат з пакорай і ўпэўненасцю», – сказала яна падчас урачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі ў Кішынёве, на якую было запрошана блізу 500 гасцей.
У сваёй прамове Санду прызнала, што чатыры гады таму, у пачатку свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, яна абяцала значна палепшыць жыццё малдаванаў, але крызісы, якія абрынуліся на краіну – ад пандэміі да развязанай РФ вайны ва Украіне – не дазволілі ёй выканаць планы.
«Мы сталі сведкамі трагедый і жорсткіх учынкаў, якія здаваліся немагчымымі ў наш час. У гэтых цяжкіх умовах мы заставаліся адзінымі і ішлі наперад, захаваўшы мір і абараніўшы дэмакратыю ад знешніх пагрозаў», – сказала яна.