26 снежня 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У расейцаў ёсць сістэмныя праблемы»

2
«У расейцаў ёсць сістэмныя праблемы»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чаму пачасціліся аварыі караблёў РФ?

У краіны-агрэсаркі Расеі ёсць сістэмныя праблемы з абслугоўваннем уласнага флоту. Пацвярджэнне гэтага - шэраг інцыдэнтаў з расейскімі караблямі, якія адбыліся ў апошнія дні.

Спачатку яны мелі месца ў Чорным і Азоўскім морах, а зараз і ў Міжземным. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў спікер Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны Дзмітрый Пляцянчук, піша «Обозреватель».

«Фактычна на працягу кароткага часу адбылося некалькі кейсаў, але іх аб'ядноўвае ўсё тое ж - у іх ёсць сістэмныя праблемы з абслугоўваннем. Прынамсі, яны павінны іх мець, улічваючы тое, што на такіх суднах, як правіла, шмат элементаў замежнай вытворчасці, і звычайна гэта тычыцца машыннага аддзялення», - сказаў ён.

Гэтыя сістэмныя праблемы адбіваюцца на агульным стане расейскага флоту - як умоўна цывільнага, так і баявога.

«Калі з баявым флотам інфармацыя не можа распаўсюджвацца так хутка і даступна, бо гэта больш закрытая структура, то тое, што тычыцца ўмоўна цывільнагша суднаходства расейцаў, - яно на паверхні, а часам і пад паверхняй», - дадаў спікер ВМС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках