Улады Казахстана расказалі аб стане ацалелых пры катастрофе самалёта
6- 25.12.2024, 19:17
- 9,232
Спісы загінулых і пацярпелых яшчэ ўдакладняюцца.
У выніку катастрофы пасажырскага самалёта Azerbaijan Airlines у Актаў пацярпелі 29 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Са слоў намесніка прэм'ера, 11 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, астатнія пацыенты знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Сярод пацярпелых: 15 грамадзян Азербайджана, дзевяць грамадзян Расеі, два грамадзяніны Кыргызстана, а грамадзянства трох чалавек яшчэ ўдакладняецца, паведаміў прэм'ер.
Самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines пацярпеў катастрофу побач з аэрапортам горада Актаў у Казахстане, ён ляцеў з Баку ў Грозны.
Спісы загінулых і пацярпелых яшчэ ўдакладняюцца - у некаторых пасажыраў адсутнічаюць дакументы.