Названы дарогі Беларусі, якія могуць стаць платнымі
5- 25.12.2024, 19:29
- 12,232
Кіроўцам на вока.
У Беларусі зацверджана канцэпцыя развіцця сістэмы платных аўтамабільных дарог. Адпаведная пастанова "саўміна" апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
У краіне платныя дарогі ёсць з 2013 года. Цяпер іх агульная працягласць складае 1 787 кіламетраў, 806 з якіх - у Менскай вобласці. Адзначаецца, што за 2015-2021 гады дзель збору платы за праезд па такіх магістралях у напаўненні рэспубліканскага дарожнага фонду ўзрасла з 14,9 адсотка да 83,2 адсотка. Пасля ўвядзення транспартнага падатку ў 2022 годзе яна стала другой паводле аб'ёму складніка рэспубліканскага дарожнага фонду.
Да 2030 года працягласць платных дарог у Беларусі плануецца павялічыць да 2,1 тысячы кіламетраў.
Найбольш перспектыўнымі для ўключэння ў іх склад названы наступныя ўчасткі:
Р-53 Слабада - Навасады;
М-3 Менск - Віцебск;
Р-28 Менск - Маладэчна - Нарач;
Р-58 Менск - Калачы - Мядзел;
М-14 Другая колаая аўтамабільная дарога вакол г. Менска;
М-8/Е 95 мяжа Расейскай Федэрацыі (Езярышча) - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны (Новая Гута);
М-10 мяжа Расейскай Федэрацыі (Селішча) - Гомель - Кобрын;
колавая дарога вакол Менска.