Беларускі футбольны трэнер выканаў буліт у хакейным матчы
1- 25.12.2024, 21:20
- 3,172
Відэафакт.
Віталь Жукоўскі, хутчэй за ўсё, пачне новы сезон на новым месцы працы. У лістападзе беларускі трэнер развітаўся з Атыраў, дзе прапрацаваў 2,5 гады, і зараз разглядае новыя прапановы, але яго прыярытэтам застаецца чэмпіянат Казахстана, піша “Трыбуна”.
У вольны час спецыяліст прыязджае ў Менск, дзе гуляе ў аматарскай хакейнай лізе за "Белтрансгаз". У гэтым сезоне каманда знаходзіцца на 12-м з 14-ці месцаў у Д3 чэмпіянату Менска. Жукоўскі прыняў удзел у двух матчах: з "Бабруйскам 112" (3:1) і МАПІДам (4:5, пасля булітаў).
У апошняй гульні Жукоўскі вызначыўся дзейснай перадачай, а таксама правёў пасляматчавы буліт.