26 снежня 2024, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн даручыў Пентагону павялічыць пастаўкі зброі Украіне

1
Байдэн даручыў Пентагону павялічыць пастаўкі зброі Украіне
Джо Байдэн

Пасля расейскага ракетнага абстрэлу на Каляды.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў распараджэнне Пентагону даць Украіне больш зброі пасля ракетнага нападу Расеі на Каляды.

«У першыя гадзіны Божага Нараджэння Расея запусціла хвалі ракет і беспілотнікаў супраць украінскіх гарадоў і крытычнай энэргетычнай інфраструктуры. Мэтай гэтай абуральнай атакі было адрэзаць народу Украіны доступ да цяпла і электрычнасці зімой і паставіць пад пагрозу бяспеку яе сеткі», - сказаў Байдэн.

Паводле ягоных слоў, у апошнія месяцы ЗША далі Украіне сотні ракет супрацьпаветранай абароны (СПА) "і яшчэ больш ужо ў дарозе". Ён дадаў, што Вашынгтон і міжнародная супольнасць павінны падтрымліваць Украіну, пакуль яна не атрымае перамогі над расейскай агрэсіяй. “Украінскі народ заслугоўвае жыцця ў міры і бяспецы”, - падкрэсліў Байдэн.

Уночы 25 снежня расйскае войска ажыццявіла масаваны ўдар па аб'ектах паліўна-энэргетычнага сектара Украіны. У атацы былі задзейнічаны ракеты розных тыпаў паветранага, наземнага і марскога базавання, а таксама ўдарныя беспілотнікі тыпу Shahed і робаты-імітатары іншых тыпаў. Паводле звестак Сіл абароны Украіны, са 184 паветраных цэляў, запушчаных Расеяй, былі перахопленыя 55 крылатых ракет, чатыры кіраваныя авіяцыйныя ракеты і 54 беспілотнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках