У беларускіх крамах заўважылі Торт «Селядзец пад футрам»
2- 26.12.2024, 9:55
- 5,112
Што за ён і колькі каштуе?
У беларускай гандлёвай сетцы "Еўраопт" сталі прадаваць торт "Селядзец пад футрам". Відэа са знаходкай з крамы з'явілася ў TikTok. Са слоў карыстальнікаў, падобны можна знайсці і ў іншых гіпермаркетах, піша “Тэлеграф".
Нягледзячы на назву “торт”, відавочна, гэта не прысмак, а менавіта ўсімі вядомая салата “Селядзец пад футрам” у выглядзе торта.
З інфармацыі аўтараў TikTok-старонкі Zatestilmogilev, кілаграм такога "торта" каштуе 16,99 рубля. Што, дарэчы, танней, чым сам салата, якую зараз прадаюць у тым жа “Еўраопце” на вагу па 19,18 BYN за кг.
@zatestilmogilev 📍Евроопт, ТЦ Е-Сити
♬ оригинальный звук - Zatestilmogilev
Адна з карыстальніц у каментарах падзялілася, што “такія торцікі ўжо трэці год” купляе ў гіпермаркеце Green. Паводле яе слоў, яны "смачныя", "гэта звычайныя салаты, толькі ў форме".
Некаторыя каментатары зацікавіліся, ці каштуе такі “селядзец пад футрам” сваіх грошай. Іншыя ж заявілі, што "лепш зробяць самі".
Дарэчы, сам “Еўраопт” у сваім Youtube-канале раней публікаваў відэа, як прыгатаваць “Селядзец пад футрам” у выглядзе торта сваімі рукамі.