27 снежня 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Менска з'явіліся людзі ў святлоадбівальных камізэльках

6
На вуліцах Менска з'явіліся людзі ў святлоадбівальных камізэльках

Яны назіраюць за плынню аўтамабіляў і нешта запісваюць.

На некаторых дарогах Менска з'явіліся людзі ў святлоадбівальных камізэльках, якія назіраюць за плынню аўтамабіляў і нешта запісваюць. Навошта?

Як высветлілася, супрацоўнікі РУП "Белдарцэнтра" прыступілі да выканання работ для ўліку інтэнсіўнасці руху і складу транспартнага патоку. Заказчыкам гэтых работ з'яўляюцца дарожныя прадпрыемствы Менска.

Як паведамілі ў "Белдарцэнтры", па выніках работ заказчыкам будуць пададзеныя звесткі аб сярэднедзённай інтэнсіўнасці руху для вызначэння норм размеркавання хларыду натрыю (NaCl), які выкарыстоўваецца для прафілактычнай апрацоўкі і ліквідацыі зімовай слізкасці.

Норма размеркавання NaCl разлічваецца ў залежнасці ад тэмпературы паветра і інтэнсіўнасці руху. Такім чынам, разлікі "Белдарцэнтра" дапамогуць выбраць аптымальную колькасць супрацьгалалёдных матэрыялаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках