Беларус схадзіў у краму і быў шакаваны «свежай» гароднінай і садавіной
1- 26.12.2024, 10:59
- 6,084
Відэа выклікала неадназначныя каментарыі.
Блогер схадзіў у краму "Святлафор" і зняў відэа. У роліку фігуруюць сапсаваныя апельсіны, прарослая цыбуля, гнілая хурма і гранаты не першай свежасці. Ціктокер не пазначыў, у якім з гарадоў зрабіў гэта відэа, піша «Зеркало».
Некаторыя гледачы не паверылі, што гэта садавіна і гародніна былі ў гандлёвай зале. “Хацела б убачыць, што гэты тавар сапраўды выкладзены ў краме. Паказваюцца адныя скрыні, яны могуць і ў падсобцы на выкід стаяць”, - адзначыла адна з каментатарак.
Іншыя абураліся выглядам садавіны.
"Цікава, не ўтылізуюць у надзеі прадаць, ці каб паліцы пустыя не былі?"
Але былі і тыя, хто абараняў краму.
“Хадзіце ў іншыя крамы, калі гэта не задавальняе! Некаторыя там закупляюцца, таму што грошай няма, вы бачылі кошты ўвогуле на прадукты! Усе думаеце, што ўсе людзі багацеі і не абавязкова садавіну есці”.
@vladis.1ove Ну что скажете по поводу «найсвежайших» фруктов ?? #светофор #фрукты #новыйгод #праздник #хурма #апельсин #обзор #новости #смешно #подарки #минск #вкусно #продукты #тренды ♬ original sound - Zamna Festival