27 снежня 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі актывіст стаў добраахвотнікам і ваяваў ва Украіне да 60 гадоў

3
Берасцейскі актывіст стаў добраахвотнікам і ваяваў ва Украіне да 60 гадоў

Ён прайшоў самыя гарачыя месцы вайны.

Беларускі добраахвотнік з пазыўным «Бача» ваяваў ва Украіне амаль да 60 гадоў. Раней ён прайшоў вайну ў Афганістане. Нідзе паранены не быў. Аб гісторыі «Бачы», які з'ехаў з Беларусі пасля выбараў 2020-га пад пагрозай рэпрэсій, напісала «Трибуна».

У Берасці мужчына працаваў на будоўлі кранаўшчыком. Пасля знаёмства з незалежнымі прафзвязамі пачаў бараніць свае правы. Праводзіў акцыі супраць «расейскага міру» і «саюзнай дзяржавы».

У канцы лютага 2022-га «Бача» наважыў ехаць ва Украіну, уваходзіў у беларускую роту пры «Азове», пасля - у батальён «Волат» палка Каліноўскага. Ваяваў больш за два гады, быў у Бахмуце. У сваім падраздзяленні спрабаваў падтрымліваць дысцыпліну, заклікаў размаўляць па-беларуску. Ён перакананы, што неабходны «строгі і старанны» адсеў добраахвотнікаў: «Трэба не па колькасць бегчы, а па якасць».

Пасля 26 месяцаў службы, у 60 гадоў, «Бача» сышоў у адстаўку, бо ва Узброеных сілах Украіны не ўкладаюць кантракты з замежнікамі ў такім узросце. А ў тыле, як прапаноўвалі, служыць не захацеў, да таго ж узніклі праблемы са здароўем - вярнуўся ў Польшчу, «падаўся на бежанства».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках