27 снежня 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі лётчык: Крэмль благае Такаева ўсё схаваць

17
Украінскі лётчык: Крэмль благае Такаева ўсё схаваць
РАМАН СВІТАН

Embraer 190 мог атакаваць расейскі "Панцыр".

Адной з версій катастрофы самалёта "Азербайджанскіх авіяліній" Embraer 190 у Казахстане, падчас якой загінулі 38 і пацярпелі 29 чалавек, назвалі дзейнасць расейскіх сістэм СПА.

Ці сапраўды гэта так? Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да пілота-інструктара, палкоўніка запасу УСУ Рамана Світана:

- Грунтуючыся на пашкоджаннях, якія атрымаў самалёт, ён быў атакаваны зенітна-ракетным комплексам накшталт "Панцыра".

Апошнім часам на Паўночны Каўказ былі перакінутыя сілы СПА. Ім, асабліва ў момант разгортвання, немагчыма хутка наладзіць камунікацыю з цывільнымі механізмамі кіравання паветраным рухам. Гэта і прычынілася да катастрофы.

Борт, які вылецеў з Баку, меў сесці ў Грозным, але быў прыняты за беспілотнік, што пралятае над зонамі вайсковых часцін. Яго паспрабавалі збіць, але ўсё ж самалёт вялікі, выбух ракеты, мабыць, адбыўся ўдалечыні ад самага самалёта. Ён уляцеў у воблака аскепкаў – знішчальных элементаў.

Кожная камісія вельмі лёгка вызначыць, знішчальныя элементы якой ракеты і Зз якога комплексу пашкодзілі гэты самалёт у паветры. Знішчальныя элементы ў цывільных самалётах, у асноўным, застаюцца назаўжды ў крэслах. Нават калі ён упаў, разбіўся, згарэў, патануў – гэта ўсё лёгка вызначыць. Думаю, што найбліжэйшым часам усё будзе выкрытае, як бы Пуцін ні спрабаваў у Такаева вымаліць, каб гэты факт быў схаваны. Думаю, усё выйдзе вонкі.

Варта адзначыць і шэраг няўзгодненых дзеянняў дыспетчараў: замест таго, каб пасадзіць гэты борт на найбліжэйшым аэрадроме, яго пагналі ў Казахстан. Калі б яны яго адразу пачалі садзіць, то не было б катастрофы. Самалёт бы сеў, не загінуў бы ніводны чалавек.

Пры траплянні ракеты, мусібыць, былі перабітыя трубаправоды гідрасістэмы кіравання самалёта. Пакуль вадкасць была ў гідраакумулятарах, борт яшчэ больш-менш кіраваўся (яго можна было пасадзіць), а пасля таго, як з сістэмы сышла вадкасць, то самалёт страціў кіраванне і разбіўся.

Падрахоўваючы вынік: 90%, што ў самалёт пацэліла ракета.

Калі ж браць больш глабальна, то віна ляжыць на ўсіх удзельніках палётаў у Расею. РФ вядзе вайну (не "СВА") з Украінай. Баявыя дзеянні вядуцца на ўсёй расейскай тэрыторыі.

Таму ў Расеі, як і ва Украіне, павінны быць цалкам спыненыя палёты цывільнай авіяцыі. Усюды, на ўсіх аэрадромах. Бо кожны з іх можа выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах і быць знішчаны.

Падкрэслю, што тут віна ляжыць не толькі на вайскова-палітычным кіраўніцтве Расеі, але і на тым жа Азербайджане, які дагэтуль лятае ў РФ. Або на кожнай іншай краіне, якая туды лятае. Гэта іхняя віна, яны не павінны выпускаць барты ў ваенную краіну.

@charter97.org Возможная причина катастрофы Embraer 190 — ошибка ПВО #авиация #казахстан #пво #россия #Embraer190 #новости #самолет ♬ оригинальный звук - Хартия97

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках