27 снежня 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Час працуе супраць Крамля»

1
«Час працуе супраць Крамля»

Пуцін хоча дыялогу, але Трамп не спяшаецца.

Палітычны і эканамічны экспэрт Тарас Загарадні мяркуе, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не мае ніякага дакладнага плана як у дачыненні да краіны-агрэсаркі Расеі, так і ў пытаннях вайны ва Украіне - гэты план толькі фармуецца.

Далейшае развіццё падзей будзе залежаць ад сітуацыі, адзначыў экспэрт у інтэрв'ю «Главреду».

«Як Майк Тайсан аднойчы сказаў: «Кожны план працуе, пакуль ты не атрымаеш удар у твар». Тут тое ж самае - зараз ніхто не ўступае ў прамыя перамовы з Расеяй, але потым ЗША паглядзяць на гэтую «клініку», і, калі іх увесь час будуць «пасылаць», то рэакцыя на дзеянні РФ будзе зусім іншай», - адзначыў Загарадні.

Экспэрт звярнуў увагу, што, мяркуючы з заяў Трампа, ён разумее, што для Пуціна сустрэча з ім важнейшая, чым наадварот. Пуцін відавочна зацікаўлены ў дыялогу, але Трамп не спяшаецца.

«Ён паказвае, што час працуе супраць Крамля. Трамп кажа Пуціну: маўляў, прыязджай. Іншае пытанне - куды? У Манголію? Тое, што ЗША дакладна будуць рабіць, і Трамп ужо гаворыць пра гэта, дык гэта экспартаваць нафту. Нават калі Пуцін прапануе месца для сустрэчы, гэта будзе выглядаць так, нібыта ён гатовы на саступкі. Не выключана, што Трампу будзе выгадна паказаць сваю сілу ў гэтым пытанні», - адзначыў Загарадні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках