27 снежня 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Малчанаў: З ваеннага пункту гледжання расейцы чыняць жудасці

4
Аляксандр Малчанаў: З ваеннага пункту гледжання расейцы чыняць жудасці
АЛЯКСАНДР МАЛЧАНАЎ

Беларус восем гадоў жыцця аддаў УСУ.

Аляксандр Малчанаў - герой плошчы 2010-га года. Падчас беларускага паўстання ён сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынку КДБ і ўстанавіў бел-чырвона-белы. Пазней ён быў прысуджаны лукашэнкаўскім рэжымам да трох гадоў зняволення. Вызвалены ў верасні 2011 года. У 2014-м годзе Аляксандр Малчанаў прыехаў ва Украіну, а калі на ўсходзе краіны пачалася вайна - уступіў у добраахвотніцкі батальён. У 2016-м годзе беларус падпісаў кантракт з УСУ, а праз год быў узнагароджаны медалём "За адвагу" за баі пад Аўдзееўкай. Аляксандр працягнуў ваяваць і пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў 2022 годзе.

У гэтым годзе беларускі вайсковец атрымаў медаль за заслугі перад Украінай.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org Аляксандр Малчанаў расказаў, з чым звязаная пастанова сысці ў адстаўку, а таксама падвёў вынікі 2024-га года:

- Я восем гадоў з гакам праслужыў невылазна ў войску, прыйшло, так бы мовіць, эмацыйнае выгаранне. Проста стаміўся ўжо, калі кожны дзень недзе праводзіш у акопах, нават калі не на фронце, то гэта палігоны ці нейкія яшчэ месцы. Банальна хочацца дома паляжаць на канапе, як усе людзі, а не недзе ў пастаянных раз'ездах, не маючы магчымасці ні сям'ю стварыць, ні чагосьці такога. Проста банальна восем гадоў для мяне было ўжо зашмат. Ды і фізічна здароўе, вядома, ужо не тое.

Пакуль я проста сяджу дома, атрымліваю пенсію. Запісаўся ў цэнтр занятасці, але пакуль моцна яшчэ не шукаю працу. Планую ў студзені з'ездзіць у Польшчу да сяброў, а пасля гэтага вярнуся і ўжо буду шукаць працу, кудысьці ўладкуюся.

- Давайце падвядзём некаторыя вынікі года. Якім быў гэты год для Украіны на фронце?

- Цяжкі. Рэч у тым, што на тактычным узроўні практычна па ўсім фронце ў расейцаў захоўвалася ініцыятыва. Так, яны не могуць здзейсніць нейкі прарыў чыста фізічна, для гэтага ў іх недастаткова рэсурсаў. Але ў расейцаў ёсць рэсурсы, каб трымаць фронт у напружанні і ўвесь час спрабаваць прасоўвацца: там лесапасадку захапілі, там сяло, там дзве вёскі.

З ваеннага пункту гледжання - гэта абсалютны жах, што яны робяць. Ніводны пісьменны военачальнік не стаў бы так дзейнічаць. З іншага боку, выкарыстоўваючы свой чалавечы рэсурс, яны могуць дазволіць сабе, несучы такія страты, захопліваць так мала тэрыторый. Людзей ім не шкада.

А Украіна таксама нясе страты. І калі банальна ўзяць розніцу ў колькасці насельніцтва ва Украіне і Расеі, то для Расеі страціць, скажам, мільён - гэта нічога не зменіць, у іх там яшчэ 140 мільёнаў. А для Украіны страціць мільён мужчын - гэта жудасная дэмаграфічная катастрофа, наступствы якой будуць сур'ёзна адчувацца дзесяцігоддзямі.

Таму расейцы, як я зразумеў, змянілі сваю стратэгію на вымотванне і выбіванне. Так, яны гатовы да нявыгаднага размену ў колькасці параненых і загінулых, ведучы такія абсурдныя наступальныя дзеянні. Але нават у гэтым ёсць нейкая рацыянальнасць, калі браць нейкую звярыную логіку і вельмі халодны разлік.

- Многія чакаюць ад 2025-га года, што ён прынясе мір. Ці падзяляеце вы гэтыя погляды?

- 50 на 50. Ад кожнага года чакалі, што ён прынясе мір У 2022-м годзе многія разлічвалі, што расейцы возьмуць Кіеў за тры дні. Няхай за пару тыдняў ці, можа, месяц. І на гэтым чакалі поўнай перамогі.

Украінцы думалі, што хутка выб'юць расейцаў, спадзяваліся, што тыя зразумеюць, што тут усё сур'ёзна, і не будуць гатовыя несці такія страты. Тады была надзея, што расейцы возьмуць і перадумаюць, спыняць сваю так званую "СВА". Асабіста я разумеў, што расейцам на страты пляваць, але многія, нават сур'ёзныя і паважаныя людзі, на гэта разлічвалі. Я ж гэтага не чакаў. У 2023-м годзе таксама ўсе чакалі, што ва Украіны будуць вялікія перамогі. Я таксама на гэта спадзяваўся, але атрымалася не надта.

Цяпер чамусьці ўсе чакаюць, што "прыйдзе Трамп і ўсё развяжа". Так, у яго будуць магчымасці магутнага ціску і на Расею, і на Украіну. Магчыма, у яго атрымаецца прымусіць абодва бакі сесці за стол перамоў і ўкласці нейкі кампрамісны мір, у якім, хутчэй за ўсё, Украіна страціць дэ-факта свае тэрыторыі, лінія фронту будзе плюс-мінус замарожаная.

Нейкія тэрыторыі ў гэтым выпадку могуць быць размененыя. Дапушчальна, украінскае войска выйдзе з Курскай вобласці РФ, наўзамен атрымаўшы акупаваную Расеяй частка Харкаўскай вобласці. Ці, можа быць, Энэргпдар, Запарожская АЭС вернецца пад кантроль Украіны, але астатнія тэрыторыі фактычна факце будуць акупаваныя Расеяй.

Так, міжнародная супольнасць гэта не прызнае, але да наступнай вайны яны будуць фактычна пад расейскім кантролем. А гэтая наступная вайна - проста справа часу. Можа, праз пару гадоў, можа, праз дзесяць, але ў кожным выпадку яна адновіцца.

- Чаго чакаць беларусам ад наступнага года? На што спадзявацца? Як набліжаць свабоду?

- Зараз усё абмяркоўваюць рэвалюцыю ў Сірыі. Але ў Сірыі заўсёды была тэрыторыя, падкантрольная паўстанцам. Яны на гэтай тэрыторыі ладзілі мерапрыемствы. Ім дапамагала Турцыя, дапамагалі Штаты на іншай тэрыторыі, іх забяспечвалі зброяй і грашыма. Але ў выніку ўсё ж гэта зрабілі менавіта тыя людзі, якія змагаліся і кантралявалі сваю тэрыторыю.

Таксама зараз увесь свет актыўна ўкладвае грошы і зброю ва Украіну. Чаму? Таму што ўкраінцы змаглі ў 2022-м годзе абараніць Кіеў і нават правесці контрнаступ. Калі б расейцы за пару тыдняў узялі Кіеў і большую частку тэрыторыі, свет бы сказаў: «Шкада, расейцы не маюць рацыі, але што зрабіць, шкада. Мы выказваем ўстурбаванасць і заўсёды будзем з народам Украіны. Але што мы тут можам зрабіць?

Так зараз, уласна, з беларусамі адбылося. У Беларусі няма барацьбы, пра яе ў свеце ніхто зараз не гаворыць. Але ўсё магло б памяняцца, калі б у Беларусі нешта пачалося - паўстанне, магутныя пратэсты. Я не веру ў перамогу негвалтоўнымі метадамі. Думаю, што гэта мусіць быць узброеная барацьба. Зрынуць рэжым Лукашэнкі можна толькі такім чынам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках