Фінляндыя заклікала супрацьдзейнічаць ценеваму флоту РФ пасля інцыдэнту з кабелямі
4- 26.12.2024, 20:15
- 3,000
Хельсінкі падазраюць РФ у пашкоджанні кабеляў.
Фінляндыя ўважліва сочыць за сітуацыяй пасля пашкоджанай лініі электраперадачаў. І заклікае свет супрацьдзейнічаць рызыкам, якія зыходзяць ад караблёў расейскага ценевага флоту.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у X (Twitter).
Стуб паведаміў, што ўжо атрымаў справаздачу пра інцыдэнт з кабелем у Фінскім заліве і растлумачыў, што фінскія органы ўлады эфектыўна супрацоўнічаюць у расследаванні інцыдэнтаў.
«Мы ўважліва сачылі за сітуацыяй з Петэры Орпа (прэм'ер-міністр Эстоніі, – рэд.) учора. Рызыкам, што зыходзяць ад караблёў, якія належаць да расейскага ценевага флоту, неабходна супрацьдзейнічаць», – падсумаваў ён.