Найбуйнейшая авіякампанія Ізраіля скасавала рэйсы ў РФ пасля катастрофы самалёта ў Казахстане
10- 26.12.2024, 21:28
- 5,554
Рэйсы паміж Тэль-Авівам і Масквой не будуць выконвацца цягам найбліжэйшага тыдня.
Нацыянальны авіяперавознік Ізраіля El Al прыпыніў палёты ў Расею. Пастанова была прынятая пасля авіякатастрофы ў Казахстане.
Пра гэта паведамляе «9 канал Ізраіль».
Адзначаецца, што рэйсы паміж Тэль-Авівам і Масквой не будуць выконвацца цягам найбліжэйшага тыдня.
«На наступным тыдні будзе праведзеная паўторная ацэнка сітуацыі, пасля чаго будзе прынятая пастанова пра аднаўленне рэйсаў. Пасажырам будзе паведамлена ў найбліжэйшы час», – сказалі ў прэс-службе кампаніі.