27 снежня 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ШІ склаў рэзюмэ ідэальнага кандыдата

17
ШІ склаў рэзюмэ ідэальнага кандыдата

Працадаўцы адразу ж прасілі ператэлефанаваць ім.

Праграміст Грэг Сміт спецыялізуецца на штучным інтэлекце, ён працаваў у найбуйнейшых тэхналагічных кампаніях і цяпер шукае магчымасці для кар'ернага росту. Адзін з рэкруцёраў папрасіў яго патэлефанаваць для гутаркі ўсяго праз 24 хвіліны пасля падачы рэзюмэ. «Гэта было б выдатнай навіной для Грэга, калі б не адно але: яго не існуе», – расказвае выданне Daily Mail пра свой эксперымент.

Журналіст Daily Mail выкарыстоўваў штучны інтэлект, каб напісаць рэзюмэ для ідэальнага кандыдата. Ён скапіяваў і ўставіў апісанне вакансіі ў адну з праграмаў ШІ і папрасіў зрабіць прывабнае для рэкруцёра рэзюмэ.

Атрымалася поўная гісторыя працы і навучання, прычым з рэальнымі назвамі кампаній і ўстановаў. Таксама ШІ прапанаваў прывабныя імя і адрас для кандыдата. На аснове гэтай інфармацыі праграма згенеравала суправаджальны ліст – так у спашукальніка з'явілася пераканальная гісторыя, якая адпавядала інфармацыі ў рэзюмэ.

Адна з першых вакансій, на якую журналіст падаў заяўку ад імя няіснага чалавека, была ў буйной тэхналагічнай фірме ў Лондане. Было напісана, што адказ трэба чакаць цягам трох дзён, але рэкруцёру спатрэбілася ўсяго 24 хвіліны, каб звязацца і папрасіць патэлефанаваць яму.

Эксперты ў падборы персаналу мяркуюць, што пракруціць такую штуку можа быць павабнай ідэяй на гіперканкурэнтным рынку працы. Джэймс Рыд, генеральны дырэктар Рэкрутынгавай фірмы Reed Recruitment, пракаментаваў, што няма нічога дрэннага ў выкарыстанні інструментаў ШІ, такіх як ChatGPT, для прывядзення рэзюмэ ў парадак – калі толькі яны не перабольшваюць праўду.

Тэндэнцыя такая, што людзі сталі шукаць часцей рэзюмэ, падрыхтаванае ШІ, чым парады ў напісанні ўласнага рэзюмэ. Але ёсць і падводныя камяні: калі перабольшваць свае навыкі, гэта рана ці позна раскрыецца, мяркуюць эксперты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках