28 снежня 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Барселоны» зноў узніклі праблемы з рэгістрацыяй гульца за €55 млн

1
У «Барселоны» зноў узніклі праблемы з рэгістрацыяй гульца за €55 млн

Адзін з найлепшых бамбардзіраў Еўра-2024 перайшоў у каталонскі клуб у жніўні з «Лейпцыга».

Камерцыйны суд Барселоны адхіліў апеляцыю «Барселоны» паводле справы аб рэгістрацыі паўабаронцы нацыянальнай каманды Гішпаніі Дані Ольма ў чэмпіянаце Гішпаніі. Аб гэтым паведамляеMundo Deportivo.

«Барселона» падавала апеляцыю, заявіўшы, што правілы Ла Лігі пазбаўляюць Ольма права на працу, але суддзя адхіліў іх хадайніцтва. 30 снежня каталонскі клуб чакае яшчэ адно пасяджэнне паводле справы футбаліста.

Апошні тэрмін для рэгістрацыі Ольма на другую частку чэмпіянату Гішпаніі - 31 снежня.

Адзін з найлепшых бамбардзіраў Еўра-2024 Ольма перайшоў у «Барселону» ў жніўні з «Лейпцыга» за €55 млн. Пры гэтым каталонцы перад стартам сезона сутыкнуліся з праблемамі з яго заяўкай праз невыкананне фінансавага fair play. Ольма ўнеслі ў заяўку толькі праз два туры чэмпіянату Гішпаніі, гэта ўдалося зрабіць пасля таго, як дацкі абаронца Андрэас Крыстэнсэн атрымаў сур'ёзную траўму і выбыў на чатыры месяцы. Зараз жа Крыстэнсэн аднавіўся і Ольма трэба зноў рэгістраваць. Імаверна, каталонцам давядзецца каго-небудзь прадаць, каб гэта зрабіць.

Пры гэтым у кантракце Ольма ёсць пункт, што ён можа стаць вольным агентам, калі «Барселона» яго так і не зарэгіструе. Daily Mail піша, што агент гішпанца прыляцеў у Англію, каб абмеркаваць яго магчымы пераход у адзін з клубаў Ангельскай прэм'ер-лігі (АПЛ) – «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд» ці «Арсенал».

У цяперашнім сезоне Ольма згуляў за «Барселону» 15 матчаў, забіў шэсць галоў і аддаў адну дзейсную перадачу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках