У Польшчы ў грузавіках знайшлі кантрабанду з Беларусі на мільёны даляраў
16- 27.12.2024, 20:35
- 25,992
Відэафакт.
У Польшчы ў грузавіках падаткавікі і мытнікі знайшлі кантрабанду з Беларусі на мільёны даляраў. Гэта былі цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі, паведамляе «Еўрарадыё».
Два грузавікі былі спыненыя ў Падляшскім ваяводстве каля мяжы з Літвой. У раёне Будзіска праверылі аўтамабіль, які паводле дакументаў перавозіў кандыцыянеры. Аднак у грузе былі схаваныя паўмільёна пачкаў цыгарэтаў без польскіх акцызных марак на 1,9 млн даляраў. Кіроўцу арыштавалі на тры месяцы (паводле некаторых звестак, ён – беларус), яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У іншым грузавіку (рэфрыжэратары) знайшлі блізу 2700 пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі – на 40 тысячаў злотых. Кіроўца – грамадзянін Беларусі. Яму пагражае штраф за кантрабанду.