29 снежня 2024, Нядзеля, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні судзілі хлопца, які знік пасля атрымання позвы

11
У Гародні судзілі хлопца, які знік пасля атрымання позвы

Нават сваякі не ведалі, дзе ён.

У Гародні судзілі маладога чалавека, які атрымаў позву ў ваенкамат, але не прыйшоў на медагляд і да канца набору так і не з'явіўся. Родныя сказалі, што не ведаюць, дзе ён знаходзіцца, паведамляе «Гродно Плюс».

Выязное паседжанне прайшло на юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта – хлопца судзілі ў прысутнасці студэнтаў. Узялі да ўвагі той факт, што раней ён не меў праблемаў з законам.

Як расказалі ў пракуратуры Гародні, суд прызнаў хлопца вінаватым ва ўхіленні ад набору на ваенную службу. Яму прызначылі 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хіміі»). Прысуд яшчэ можна абскардзіць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках