З Расеі ў Беларусь не прапусцілі тоны навагодняй садавіны
10- 28.12.2024, 10:51
- 10,518
Цытрусавыя заблакавала Бранская мытня.
Бранскія мытнікі затрымалі два аўтамабілі з цытрусавымі, якія ехалі ў Беларусь. Рассельгаснагляд выявіў, што на садавіну не было сертыфікатаў, у выніку ў нашу краіну іх не ўпусцілі.
Падчас агляду грузаў і праверкі дакументаў інспектары высветлілі, што мандарыны, лімоны і апельсіны агульнай вагой больш за 3,9 тоны перавозіліся ў Беларусь без фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць бяспеку тавару і адпаведнасць патрабаванням атрымальніка.
Праз парушэнні вываз гэтых тавараў з Расеі быў забаронены.