СМІ: Кадыраў «засеяў» Чачню сістэмамі СПА праз страх дальнабойных удараў
- 28.12.2024, 12:05
- 5,012
Частку комплексаў прывезлі з Сірыі пасля падзення рэжыму Асада.
Пасля дазволу ЗША наносіць удары па тэрыторыі Расеі дальнабойнымі ракетамі лідар Чачні Рамзан Кадыраў узмацніў сваю асабістую паветраную бяспеку.
Як піша праект «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на ўласныя крыніцы, у Чачню пасля падзення рэжыму дыктатара Башара Асада былі перавезеныя ЗРК з Сірыі, сярод іншага «С-300». Гэтыя сістэмы СПА былі размешчаныя па Грозным і за яго межамі.
Напрыклад, ЗРК пастаўлены на варту ў афіцыйнай рэзідэнцыі Кадырава. Комплекс з мячэццю ў Грозным, які забаронена здымаць нават з назіральных пляцовак горада, цяпер ахоўваецца асобным разлікам.
Сваё СПА маюць яшчэ і жыхары прэстыжнага Баронаўскага раёна, недалёка ад рэзідэнцыі Кадырава. Былы пасёлак для працоўных завода ўжо даўно ператварыўся ў адзін з самых папулярных раёнаў сярод жыхароў сталіцы Чачэнскай Рэспублікі: там жыве сям'я Кадырава, а ўсе пад'езды строга ахоўвае ўзброеная ахова з «кадыраўцаў».
Яшчэ адзін комплекс «С-300» усталяваны ў родавым сяле Кадыравых Ахмат-Юрт. Разлік СПА з нядаўніх часоў нясе кругласутачную баявую варту і персанальна ахоўвае сваякоў Кадырава.