«Самая гламурная таксістка Менска»: Жанчына-кіроўца прывяла ў захапленне беларуску
12- 28.12.2024, 18:54
- 22,696
Незвычайнае ўпрыгожванне салона патрапіла на відэа.
Беларуска Марыя Бучэн на мінулым тыдні ехала ў таксі па Менску – і засталася ў захапленні ад таго, як кіроўца ўпрыгожыла салон да святаў. Відэа з аўто яна падзялілася ў TikTok.
«Самая гламурная таксістка Менска», – так назвала кіроўцу Марыя. У подпісе да роліку дадала, што ацаніла паездку на пяць зорак. На відэа бачна, як таксістка ўпрыгожыла аўто, у якім працуе. У салоне вісяць навагоднія шары, а на сядзеннях – залацістыя банты. На стырно дзяўчына прыляпіла стразы.
Відэа паглядзелі ўжо больш за 74 тысячы разоў. Большасць каментатараў ацанілі, як выглядае салон аўта. Але былі і крытыкі (у асноўным мужчыны). Вось што пісалі пад відэа:
«Ездзіла з дзяўчынай, вельмі прыемная і таварыская».
«І чысценька!»
«Статыстыка паказвае, што ў дачыненні аўто мужчыны якраз чысцюлі, а жанчыны наадварот».
«Свята стварае і сабе і пасажырам».
«Дзяўчынка проста жыве ў гэтай машыне… А дадому толькі паспаць прыязджае».
«Рэспект табе, так трымаць».
«Рэч у тым, што мужчыны ў таксі зарабляюць і ў іх няма ні часу, ні сілаў прыбірацца часта! А гэтая краля паездзіла шэсць гадзінаў і ёй норм, і ёсць час прыбрацца! Таму думайце шырэй, а не аднатыпна».
«Як яшчэ паказаць, што кіроўца прыехала з вёскі».
«Нагадвае машыну таджыка».