Экспэрт аб катастрофе лайнера Embraer 190: Расея мела адну мэту
7- 28.12.2024, 18:53
- 14,232
Ён падкрэсліў тое, што найбольш уразіла пасля падзення самалёта ў Казахстане.
Пуцін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Азербайджана наконт катастрофы самалёта Embraer. Расейскі дыктатар папрасіў прабачэння за тое, што гэта адбылося ў паветранай прасторы Расеі, але адказнасці за збіванне судна не прызнаў.
Азербайджанскі прэзідэнт Ільхам Аліеў пасля паведамлення аб авіякатастрофе развярнуў свой самалёт і не паляцеў на саміт у Расею. Як адзначыў «24 Каналу» выканаўчы дырэктар украінскага Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Аляксандр Лявонаў, акрамя лідара дзяржавы, выбачэнняў ад Расеі патрабавалі эліты і насельніцтва.
Была адна мэта
Азербайджанскі бок больш за ўсё ўразіла нават не тое, што расейцы нанеслі ўдар сіламі СПА па цывільным самалёце, а тое, што яны спрабавалі схаваць сляды свайго злачынства. Зразумела, што ў расейскай эліты ўжо рэфлекс закаранелых рэцыдывістаў.
Напрыклад, калі звычайны чалавек нешта ўчыніў, то будзе спрабаваць зрабіць усё, каб дапамагчы пацярпелым. Затое рэцыдывіст будзе хаваць сляды злачынства.
- Цяпер ва ўсіх экспэртаў ёсць толькі адно меркаванне. Усе кажуць, што адпраўка самалёта праз Каспійскае мора, калі побач ёсць некалькі аэрадромаў, мела на мэце толькі адно - надзея, што судна ўпадзе, затоне і ўсе канцы пойдуць у ваду. Гэта тое, што ўразіла больш за ўсё, - падкрэсліў Аляксандр Лявонаў.
Стала вядома, што Турцыя далучыцца да расследавання злачынства. Гэта краіна, якой Казахстан не зможа адмовіць або ў нечым пераканаць, таму ўсе спробы Расеі схаваць сляды злачынства будуць марнымі. Прыцягненне Турцыі ўжо шмат аб чым кажа,
- Думаю, пасля таго, як правядуць расследаванне, будзе зразумела, што пытанне не толькі ў тым, што Расея збіла цывільны самалёт, а ў тым, што спрабавала яго знішчыць, схаваўшы сляды злачынства, - падкрэсліў Аляксандр Лявонаў.
Дарэчы, расейскі дыктатар сам патэлефанаваў прэзідэнту Аліеву. Але Пуцін так і не прызнаў, што цывільны самалёт збілі расейцы.
Нагадаем, катастрофа з азербайджанскім самалётам здарылася 25 снежня. Загінула 38 чалавек. Судна ляцела ў Грозны, але там, магчыма, было пашкоджанае расейскай ракетай. У пасадцы яму адмовілі і накіравалі ў аэрапорт у Казахстане.