У Румыніі прызначылі дату прэзідэнцкіх выбараў
- 29.12.2024, 10:37
- 2,442
Вынікі мінулых скасавалі праз умяшанне Крамля.
У Румыніі вызначыліся з датай правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў. Паводле звестак крыніц Digi24, яны адбудуцца 23 сакавіка (першы тур) і 6 красавіка (другі тур) 2025 года. Вынікі першага туру мінулых выбараў былі ануляваныя праз умяшанне Крамля.
Праеўрапейская кааліцыя ўжо публічна заявіла аб сваёй падтрымцы Крына Антанэску ў якасці адзінага кандыдата. Яго канкурэнтамі стануць прадстаўніца Саюза выратавання Румыніі Алена Ласконі і незалежныя кандыдаты Нікушор Дан, Кэлін Геаргеску і Даніэль Фунерыу.
Прэзідэнцкія выбары 2025 года будуць праведзеныя паўторна пасля таго, як Канстытуцыйны суд Румыніі пастанавіў ануляваць вынікі першага тура выбараў, які адбыўся ў канцы лістапада.