У Гомелі кіроўца спрабаваў уцячы ад ДАІ
3- 29.12.2024, 10:45
- 4,844
Пагоня патрапіла на відэа.
Усё адбылося ў ноч з 28 на 29 снежня. ДАІ Гомельскага РАУС спыніла Opel. Сілавікі папрасілі ў яго дакументы. Але той раптам пачаў уцякаць, а супрацоўнікі - яго даганяць. Пагоня патрапіла на відэа.
Як паведамляе МУС, 41-гадовы мужчына быў з яўнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. А на пытанне аб дакументах заявіў, што іх у яго няма. Пасля чаго ўцёк.
Супрацоўнікі міліцыі пагналіся за ім і ў выніку затрымалі. Пасля медагляду стала зразумела, што ў крыві ў яго амаль 1,7 праміле алкаголю.
На мужчыну склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за кіраванне ў нецвярозым стане і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Цяпер ён у ІЧУ.