1 студзеня 2025, Серада, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У канцы гулянняў праз твой твар куртку табе і не аддадуць»

3
«У канцы гулянняў праз твой твар куртку табе і не аддадуць»

У Менску паказалі робата-гардэробніка, але ў беларусаў узнікла шмат пытанняў.

У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі робата-гардэробніка – гардэробата – у Менску. Дзе менавіта ўстанавілі такога заменніка чалавека, аўтарка відэа не сказала, але прадэманстравала ягоны прынцып працы. І ў каментатараў узнікла шмат пытанняў, піша «Тэлеграф».

Перш на сваім экране гардэробат прапануе абраць опцыю: павесіць адзенне ці забраць. Пасля націску на экран чалавеку трэба паглядзець у камеру для фіксацыі твару. Потым, мяркуючы з інструкцыі, робат дасць павесіць ці верне адзенне.

На роліку паказалі прынцып вяртання рэчы. Праўда, пасля таго, як гардэробат прасканаваў твар жанчыны, на экране доўгі час паказвала «Чакайце падачы ячэйкі». Ці вярнуў агрэгат адзенне, у відэа не паказалі.

«Куртку ў выніку аддаў?» – спытала каментатарка. Аўтар роліку адказала, што «потым прыехала куртка».

@lily_trip #робот #технологии #новости #беларусь #минск #тикток #лайки #путешествие #необычное #беларусь #m8nsk #belarus🇧🇾 ♬ оригинальный звук - ПЕРВЫЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ

«Вось так прыедзеш на свята, а ў канцы гулянняў праз твой фэйс куртку табе і не аддадуць», – пажартаваў карыстальнік TikTok.

«Чалавек бы ўжо дзевяць [рэчаў за гэты час] прынёс», – сцвярджае іншы.

Хтосьці ж разважаў пра замену людзей робатамі. «Прадаўцоў заменяць, гардэробнікаў таксама. Пенсіянерам дзе працаваць?» – задаўся пытаннем каментатар.

Яшчэ адзін юзер TikTok прапанаваў усталяваць гардэробата перад матчам ці канцэртам на 15 тыс. чалавек у «Менск-Арэне». У адным з каментароў аўтарка расказала, што робат-гардэробнік гаворыць голасам Алісы (віртуальны галасавы памочнік ад «Яндэкса»).

«А ён прымае куртку, калі пяцелька не прышытая?» – спытаў каментатар.

«А калі збой і робат зламаўся. Пойдзеш зімой распранутым?» – задалася пытаннем іншая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках