1 студзеня 2025, Серада, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка з'яўляецца марыянеткай у руках Пуціна»

20
«Лукашэнка з'яўляецца марыянеткай у руках Пуціна»

Чаму Пашынян публічна прынізіў беларускага дыктатара.

Падчас саміту так званай Найвышэйшай рады Еўразійскага эканамічнага звязу паміж прадстаўнікамі Арменіі і Беларусі, Пашынянам і Лукашэнкам, адбылася сварка. Лукашэнка прапанаваў у 2025 годзе правесці паседжанне ў Менску, але Пашынян агучыў, што далучыцца толькі праз відэасувязь, як зрабіў гэта і падчас саміту, які праходзіў у Расеі 26 снежня.

Палітолаг, партнёр камунікацыйнага агенцтва Good Politics Максім Джыгун у эфіры 24 Канала адзначыў, што хоць выказванне Пашыняна было адрасаванае Лукашэнку, а не Пуціну і гаварыць пра прамую канфрантацыю з Крамлём некарэктна, усе разумеюць, што яна ёсць.

Што дэманструе Пашынян

Лукашэнка з'яўляецца лялькай у руках Пуціна. Таму зразумела, што супрацьстаянне паміж Арменіяй і Расеяй цяпер адбываецца праз пасярэднікаў, напрыклад праз Беларусь.

Паміж Арменіяй і Расеяй, і ўвогуле краінамі АДКБ, гадамі назіраліся сяброўскія стасункі, але ў пэўны момант Арменія зразумела, што чакаць братэрскае сяброўскае плячо Расеі не варта. Асабліва на фоне канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам.

– Пасля чаго пазіцыя Пашыняна ў корані змянілася, стала крытычнай. Ён не адышоў у цень для чакання ўдалага перыяду, каб пасля аднавіць гэтыя стасункі, а ідзе адкрыта на канфлікт, – звярнуў увагу Джыгун.

Пашынян сёння дэманструе, што Арменія – гэта суб'ект міжнародных стасункаў, палітычны гулец, які можа самастойна вызначаць свой вектар развіцця, сярод іншага ў кантэксце бяспекі і эканамічных пытанняў у адрозненне ад Казахстана.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках