«Беларуськалій» разнерваваўся праз санкцыі
11- 3.12.2024, 11:22
- 5,602
І падаў на Літву ў суд.
ААТ “Беларуськалій” падаў пазоў у рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу супраць Літвы, якая ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства. Аб гэтым паведаміла прэс-служба прадпрыемства "Беларуськалій".
Пазоў у суд беларуская старана падала ў сувязі, "з незаконнымі дзеяннямі Літоўскай Рэспублікі, у выніку якіх былі парушаны правы ААТ "Беларуськалій" як замежнага інвестара".
Пасля таго як "Беларуськалій" трапіў пад літоўскія санкцыі ў 2022 годзе, Менск аспрэчыў гэту пастанову ў Еўрапейскім судзе. Суд Еўрапейскага Звязу адхіліў пазоў.
Генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Андрэй Рыбакоў у лістападзе 2024 года заявіў, што прадпрыемства працягне дамагацца скасавання санкцый.