23 снежня 2024, панядзелак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Каваленка: Ганьба Расеі ў Сірыі падзейнічае на Трампа

Аляксандр Каваленка: Ганьба Расеі ў Сірыі падзейнічае на Трампа

Чым пагражае Крамлю перамога паўстанцаў?

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што расейцы ў аўральным парадку пакідаюць Дамаск. Чым пагражае Расеі перамога паўстанцаў у Сірыі і падзенне рэжыму Башара Асада? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім ваенна-палітычным аглядальнікам групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандрам Каваленкам:

- Гэта сур'ёзны рэпутацыйны ўдар. Я б не спяшаўся, вядома ж, з высновамі наконт Дамаска, пакуль яшчэ гаворка ідзе пра Хаму і Хомс, а таксама пра Тартус.

Сірыя з 2015 года была для Расеі галоўным замежным праектам, які дапамагаў трымаць на высокім узроўні прапаганду аб магчымасцях расейскага войска. Маўляў, мы можам сабе дазволіць ваенныя аперацыі не толькі паблізу межаў сваёй краіны, але і за сотні кіламетраў удалечыні.

Усе гэтыя пафасныя налёты бамбавікамі на школы і лякарні, усе гэтыя пафасныя ўдары крылатымі ракетамі Каспійскай флатыліі і ўвогуле з акваторыі Каспійскага мора, з паветранай прасторы ў тым ліку, гэта ўсё было яшчэ тады, у 2015-м годзе. Пачынаючы з таго часу, такіх першых пафасных аперацый расейцаў, прапагандысцкая машына спрабавала максімальна іх перабольшваць, спрабуючы выдаваць за магутнасць расейскага войска.

Зараз жа атрымліваецца, што Расея — гэта краіна, якая не можа правесці нейкую маштабную наступальную аперацыю ва Украіне, яна ўвесь час знаходзіцца ў такім буксуючым стане. Расея не можа развіць поспех на афрыканскім кантыненце, які мела ў свой час ПВК «Вагнер», губляе там пэўныя пазіцыі. Прычым не проста губляе пазіцыі, а сустракае супраціўленне, якому не можа паўнавартасна супрацьдзейнічаць, як у Малі.

І зараз яна яшчэ і губляе зону кантролю на адцінку, які заўсёды выкарыстоўвала ў прапагандысцкіх мэтах для папулярызацыі свайго войска. Гэта Сірыя.

Расея губляе свае магчымасці. Як з ёй можна дамаўляцца аб чым-небудзь і весці якія-небудзь перамовы з пазіцыі выслухоўвання яе ультыматумаў, а не ставячы свае ўласныя?

Гэта вельмі важны момант напярэдадні інаўгурацыі Дональда Трампа. Дэманстрацыя таго, што Расея – гэта зусім не тая краіна, з якой можна і трэба пра нешта дамаўляцца, а якраз наадварот. Гэта тая краіна, ад якой трэба патрабаваць і прымушаць яе дзейнічаць паводле тваіх планаў, паводле тваіх пэўных указак.

- Як паўплываюць падзеі ў Сірыі на ўкраінскі фронт?

- Толькі станоўча. Праўда, на фронт яны могуць паўплываць толькі ў тым выпадку, калі Расея ў Сірыю адправіць вялікую колькасць войск, тэхнікі і будзе надаваць падтрымку матэрыяльна-тэхнічную, фінансавую і гэтак далей. Толькі ў такім выпадку. Але наўрад ці ў Пуціна ёсць на сёння магчымасць усёабдымнай, усебаковай падтрымкі Асада.

А вось калі мы гаворым пра рэпутацыйныя страты, то для нас вельмі важна, што такі ўдар будзе падкрэсліваць слабасць Расеі, што яна не можа зараз забяспечыць нават абарону нейкай сваёй марыянеткі.

У такім кантэксце ўзнікае пытанне: а як выглядае дамова аб узаемным супрацоўніцтве і ўзаемнай падтрымцы, падпісаная не так даўно з Паўночнай Карэяй? Гэта значыць, напрыклад, калі нейкая міжнародная кааліцыя, як варыянт, пачне аперацыю па аднаўленні цэласнасці Карэі на карэйскім паўвостраве, ці дапаможа Расея Кім Чэн Ыну? Вядома ж, не.

Расея — гэта акурат тая краіна, якой ад Паўночнай Карэі зараз патрэбны людскі рэсурс, тэхніка, артылерыя, але гэта ніяк не тая краіна, якая можа надаваць камусьці падтрымку.

- А ці можа здарыцца зваротны сцэнар: Расея пакіне Асада на волю лёсу і перакіне свой кантынгент на ўкраінскі фронт?

- З улікам таго, якія цяпер ужо адбываюцца страты на тэрыторыі Сірыі, можна сказаць, што яны настолькі сур'ёзныя, што нават ад механізаванай кампаненты Расеі забіраць проста няма чаго.

Асноўныя сілы там на авіябазе «Хмеймім», у Тартусе ёсць порт, дзе размяшчаўся расейскі кантынгент, а таксама гэта ваенная паліцыя. Скажам так, гэта не надта шматлікі кантынгент, які штосьці значыць для іх наогул.

Для расейскіх вайскоўцаў знаходжанне ў Сірыі – гэта быў такі сабе адпачынак, гэта былі своеасаблівыя вакацыі. Яны там маглі сабе дазволіць тое, чаго яны ніяк не змогуць дазволіць ва Украіне. Таму для тых расейскіх вайскоўцаў, якія будуць вывезеныя з тэрыторыі Сірыі і перакінутыя ў саму Расею, а потым патрапяць праз нейкі час у зону баявых дзеянняў ва Украіне, пачнецца сапраўднае пекла.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках