24 снежня 2024, aўторак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адхрысцілася ад праекта стварэння валюты БРІКС

15
Індыя адхрысцілася ад праекта стварэння валюты БРІКС

Нью-Дэлі спалохаўся мытаў Трампа.

Са слоў кіраўніка цэнтральнага банка Індыі, блок БРІКС не прымаў пастановы аб стварэнні агульнай валюты, каб зменшыць выкарыстанне даляра.

Аб гэтым піша Bloomberg.

«Валюта БРІКС – гэта ідэя, вылучаная адным з членаў, якая абмяркоўвалася, але пастанова не была прынятая», – заявіў старшыня Рэзервовага банка Індыі Шактыканта Дас.

Ён таксама дадаў, што трэба мець на ўвазе геаграфічную аддаленасць краін, у адрозненне ад еўразоны, якая мае геаграфічную цэласнасць.

Гэтыя каментары з'явіліся пасля таго, як новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна папярэдзіў краіны БРІКС, што ён запатрабуе ад іх абавязацельстваў не ствараць новую валюту як альтэрнатыву даляру, і паўтарыў пагрозы ўвесці 100% падатку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках