24 снежня 2024, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch панізіла прагноз рэйтынгу дэфолту Грузіі

2
Fitch панізіла прагноз рэйтынгу дэфолту Грузіі

Са «стабільнага» на «негатыўны».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Rating панізіла прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу дэфолту Грузіі ў замежнай валюце са «стабільнага» на «негатыўны». Прычынай падвышаных рызык паказаны палітычны крызіс у краіне.

У паведамленні Fitch пазначана, што пасля парламенцкіх выбараў, на якіх кіроўная «Грузінская мара» атрымала большасць, узмацнілася палярызацыя ў грамадстве. Там нагадалі, што апазіцыя не прызнае вынікі выбараў і мае намер байкатаваць дзейнасць у парламенце.

«Задоўжаны палітычны крызіс можа падарваць інстытуцыйную структуру і паўплываць на давер інвестараў і ўнутранага рынку, зрабіўшы ціск на знешнюю ліквіднасць і абменны курс», – сказана ў матэрыяле.

Павелічэнню рызыкаў магчымага дэфолту таксама спрыяла пастанова «Грузінскай мары» адкласці пачатак перамоваў аб уступленні ў Еўразвяз. Пагаршэнне стасункаў з заходнімі краінамі можа прывесці да зніжэння плыні прамых замежных інвестыцый, тлумачыць агенцтва. Палітычная напружанасць у Грузіі таксама ўскладняе рэфармаванне Нацыянальнага банка.

Пратэсты ў Грузіі пачаліся напрыканцы кастрычніка пасля парламенцкіх выбараў, вынікі якіх апазіцыя назвала нелегітымнымі. Пратэставыя выступы ўзмацніліся 28 лістапада, калі кіроўная партыя пастанавіла адкласці пачатак еўраінтэграцыі. Мітынгі, якія суправаджаюцца сутыкненнямі з сілавікамі, доўжацца дзевяць дзён запар. Прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі падтрымала апазіцыю і заявіла, што мае намер заставацца на сваёй пасадзе да таго часу, пакуль у краіне не пройдуць новыя выбары ў парламент.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках