Самы вядомы твор у жанры фэнтэзі цалкам выходзіць на беларускай мове
5- 8.12.2024, 10:34
- 4,672
Старт продажу пачнецца 20 снежня.
Неўзабаве класіку сусветнага фэнтэзі – легендарную трылогію Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў» можна будзе прачытаць цалкам на беларускай мове. Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на трэцюю, заключную кнігу «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля».
Гэта першае ліцэнзійнае беларускае выданне самага вядомага твора ў жанры фэнтэзі. Перакладчык Ігар Кулікоў.
Папярэдні заказ будзе дзейнічаць з 5 да 16 снежня ўключна. З 17 снежня выдавецтва пачне рассылаць папярэднія заказы праз пошту. Звычайны старт продажу пачнецца 20 снежня.
Папярэднюю замову можна аформіць на сайце выдавецтва ці праз сайт Allegro.