24 снежня 2024, aўторак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паэт і паўстанец: сёння - дзень нараджэння Францішка Багушэвіча

4
Паэт і паўстанец: сёння - дзень нараджэння Францішка Багушэвіча

Яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Францішак Бенядыкт Багушэвіч - беларускі паэт, адзін з удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Прадстаўнік грамадскай думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік. Працаваў пад псеўданімамі: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абудзілі нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Ягоная ідэйная спадчына з'яўляецца падмуркам ідэалогіі беларускага нацыянальнага вызваленчага руху пачатку XX стагоддзя.

Яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».

Нарадзіўся ў сям'і збяднелага двараніна Казіміра Багушэвіча ў фальварку Свіраны Завілейскі (Свянцянскі) павет, Віленскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861 годзе. У тым жа годзе паступіў у Пецярбуржскі ўніверсітэт на фізічна-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у паселішчы Доцішкі.

Ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута (паўстанне 1863-1864 гадоў). Пасля здушэння паўстання жыў ва Украіне, вучыўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі. Працаваў адвакатам - абаронцам правоў сялянства. Пасля амністыі для ўсіх удзельнікаў паўстання, прымеркаванага да ўзыходжання на трон Аляксандра III, пераехаў з сям'ёй у Вільню. Працаваў у адвакацкай канторы, пісаў артыкулы ў часопіс «Край». Пасля звальнення жыў у Кушлянах (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна.

Вытокі творчасці Ф. Багушэвіча - у грамадскім жыцці Беларусі шчыльна звязаныя з фальклорам, а таксама з найлепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі. Заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Выдаў два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Аўстра-Вугоршчыне.

Даследчык гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў XIX - пачатку XX ст. Павел Церашковіч мяркуе, што Багушэвіч сфармуляваў беларускую нацыянальную ідэю, а прадмову да «Дудкі» можна ўважаць за тыповы нацыянальны маніфест.

На думку беларускага гісторыка Аляксандра Смалянчука літаратурная дзейнасць Багушэвіча моцна паўплывала на афармленне беларускай культурнай традыцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках