Аляксандр Каваленка: У заблакаваных у Ваўчанску расейцаў заканчваецца вада
27- 18.06.2024, 12:46
- 35,430
Ім давядзецца здацца.
Украінскія ваенкары паведамляюць аб блакаванні вялікай групы расейцаў на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску.
Аб сітуацыі, якая там склалася, сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім вайскова-палітычным аглядальнікам групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандрам Каваленкам:
- Ваўчанскі Агрэгатны завод быў пад ударамі з боку расейскіх акупантаў з першых дзён іх заходу ў горад. Прасоўваючыся па Саборнай вуліцы (гэта фактычна цэнтральная вуліца Ваўчанска), яны спрабавалі выйсці менавіта на Агрэгатны завод.
Яны здолелі запусціць туды некаторую колькасць сваіх дыверсійна-выведвальных груп. Там былі боесутыкненні, але ў нейкі пэўны момант, калі Сілы абароны Украіны перайшлі да сістэмных контратак, іх здолелі адрэзаць.
Яны адрэзаныя ўжо блізу двух з паловай тыдняў. Яшчэ 1 чэрвеня агнявым кантролем завод быў адрэзаны ад усіх астатніх частак горада. На гэты момант у расейцаў няма магчымасці адтуль выйсці.
У іх вычэрпваецца боекамплект, ёсць праблемы з вадой і правізіяй.
Сілы абароны Украіны ж не спяшаюцца зачышчаць завод. Бо ўсякая зачыстка - гэта страты параненымі і забітымі. Таму мы іх блакуем, пакуль яны самі не здадуцца ў палон. Адначасна па заводзе наносяцца ўдары - як з ужываннем артылерыі, так і авіяцыйных комплексаў.
- Ці ёсць у расейцаў шанец дэблакаваць сваіх?
- Усё залежыць ад таго, на якія радыкальныя захады можа пайсці іх камандаванне. Для дэблакады неабходна выкарыстоўваць сур'ёзны рэсурс.
- Як можа развівацца сітуацыя найбліжэйшым часам?
- Думаю, што ў нейкі момант яны ўсё здадуцца. Гэта як адзін са сцэнарыяў.