Аляксандр Каваленка: Надышла чарга Масквы
30- 10.09.2024, 21:15
- 43,676
Вайсковы экспэрт пра масавую атаку дронаў на сталіцу РФ.
Сёння ўночы дроны атакавалі Маскву, Падмаскоўе і яшчэ пяць абласцей Расеі. Мінабароны РФ дало справаздачу аб збіцці 144 беспілотнікаў.
Чым адрозніваецца гэты напад ад папярэдніх? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім вайскова палітычным аглядальнікам групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандрам Каваленкам:
- Пасчну з таго, што гэтай ноччу вялікая колькасць дронаў украінскай вытворчасці была накіраваная ў паветраную прастору РФ на адпаведныя аб'екты, якія звязаны з расейскімі акупацыйнымі войскамі, Мінабароны РФ, ваенна-прамысловым комплексам.
Удары былі нанесеныя па аэрадромах Жукоўскага, дзе таксама размяшчаецца расейская авіяцыя вайсковага тыпу, якая выкарыстоўваецца ў тым ліку для правядзення выпрабаванняў.
Падкрэслю, што тое, што некаторыя з дронаў упалі ў жылым сектары Масквы - гэта праца расейскай СПА. Няма чаго збіваць! Дрон сабе спакойна накіроўваецца, каб знішчыць вайсковы аб'ект альбо самалёт, які прыпаркаваны на ўзлётна-пасадачнай паласе.
Паўтаруся, гэтыя дроны ляцелі не столькі на Маскву, колькі на адпаведныя вайсковыя аб'екты. За тое, што трапляла там на Маскву, трэба сказаць "дзякуй" іх сродкам СПА. Найперш - войскам РЭБ.
- У выніку атакі перацяты рух па Кашырскай шашы пад Масквой, разбітая ўзлётна-пасадачная паласа падмаскоўнага аэрапорта Жукоўскі. Гэта вынік нейкай новай тактыкі аператараў дронаў ці паказчык яшчэ больш гаротнага стану расейскай СПА?
— Дроны ўжо прыляталі па аэрадроме «Марозаўск» (Растоўскай вобласці), «Энгельс», «Балтымар» і мноству іншых.
Нанясенне ўдараў па зонах, дзе размяшчаецца расейская тактычная ці стратэгічная авіяцыя, з'яўляецца нашай неад'емнай задачай нейтралізацыі рызык авіяцыі для Украіны.
Я б не сказаў, што гэта нейкая новая тактыка. Скажам так, пасля папярэдніх аперацый надышла чарга Масквы.